Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Група з беларускай мовай навучання

У нашым садзе працуе беларускамоўная група. У групе працуюць выхавацелі: Людміла Міхайлаўна і Ганна Аляксандраўна. Сення яе наведваюць 18 дзяцей ва ўзросце ад 3-4 гадоў. На працягу дня выхавацелі і спецыялісты арганізоўваюць выхаваўчы працэс на беларускай мове: размаўляюць, чытаюць, гуляюць з дзецьмі. 

У групе створаны ўсе ўмовы для насычанага і цікавага жыцця выхаванцаў. Кожны дзень яны з задавальненнем прыходзяць у садок, каб паказаць свае таленты і праявіць сябе ў розных відах дзейнасці.

Знаёмства з беларускай культурай будуецца на аснове малых фальклорных формаў – прымавак і прыказак. З радасцю дзеці апранаюць нацыянальныя строі падчас гульнёвых заняткаў, развучваюць песні і вершы. На беларускай мове ў гэтай групе будуць праходзіць усе ранішнікі, але для садку гэта не навінка. 

Раздзелы сайта