Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.06.22

Наша ўстанова інфармуе...

В Мінску стартавала рэспубліканская акцыя "Вакацыі без дыму і агню"


Мерапрыемствы, якія праводзяцца работнікамі МНС у рамках рэспубліканскай акцыі "Вакацыі без дыму і агню", будуць напаўняць вольны час рабят мноствам карысных навучальных мерапрыемстваў.
Галоўная мэта акцыі - папярэджанне ўзнікнення пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей. Акцыя будзе праходзіць з 6 чэрвеня па 31 жніўня ў летніх аздараўленчых і прышкольных лагерах, дзе асноўнай яе аўдыторыяй стануць школьнікі розных узростаў.
Гэтым летам работнікі МНС прапануюць максімальна сучасныя, займальныя і ў той жа час карысныя мерапрыемствы, у тым ліку і ў анлайн-рэжыме: гульні "Дзе логіка?", "Сакрэт бяспекі" з выкарыстаннем відэасувязі, квізы па бяспецы на розных інтэрнэт-платформах, майстар-класы, экскурсіі па цэнтрах бяспекі, музеях і пажарных часцях. Таксама ў лагерах плануецца правядзенне маштабных "Дзён МНС" і мерапрыемстваў у фармаце "МНС-ЛЭНД".
21 чэрвеня ў Беларусі адзначаюць свята Дзень бацькі. У гэты дзень асаблівая ўвага звернута будзе татам, якія разам з мамамі ўносяць свой вялікі ўклад у станаўленне і развіццё дзіцяці. Работнікі МНС таксама вырашылі надаць увагу ролі бацькі ў выхаванні дзяцей, у тым ліку і ў пытаннях фармавання культуры бяспекі.Для гэтага прапанавалі актыўным татам разам з іх дзецьмі стварыць свой "бяспечны" радавод кнігу, паэксперыментаваць, выконваючы правілы бяспекі, стварыць "бяспечны" кулінарны шэдэўр, знайсці ў сабе творчы патэнцыял: праспяваць "хіт бяспекі" і падрыхтаваць "запальны" танец, арганізаваўшы відэаздымку гэтых займальных заняткаў.
Акрамя таго, падчас акцыі будзе праводзіцца навучанне работнікаў дзіцячых аздараўленчых і прышкольных лагераў, у т.л. дзяжурнага персанала правілам пажарнай бяспекі.
Усе гэтыя мерапрыемствы неабходны, каб нагадаць дарослым, што ў пытаннях бяспекі расслабляцца нельга. Паказаць бацькам і дзецям, што ў летні перыяд могуць здарацца НС і чарговы раз нагадаць, як важна ведаць і выконваць правілы бяспекі жыццядзейнасці і вучыць гэтаму сваіх дзяцей. Праведзеная ў такой лёгкай і нязмушанай форме адукацыйна-выхаваўчая работа з падрастаючым пакаленнем дасць магчымасць навучыць дзяцей бяспецы і зберагчы іх ад неабдуманых і небяспечных учынкаў.
Дапамагаць работнікам МНС стаяць "на варце" бяспечнага дзіцячага адпачынку будуць юныя ратавальнікі-пажарныя, студэнты, а таксама прадстаўнікі РДГА "БДПА", АСВОД, аддзелаў або ўстаноў культуры і г.д.


Удзельнічайце ў нашых акцыях і трымайце руку на пульсе бяспекі.

Раздзелы сайта