АСЦЯРОЖНА! МАСКІТНАЯ СЕТКА

Маскітныя сеткі ратуюць нас ад камароў і мух, але могуць стаць смяротнымі пасткамі для малых.
Маскітныя сеткі ствараюць ілюзію загародкі і апоры. Апынуўшыся на падваконніку, дзіця спрабуе абаперціся на сетку, як на сцяну. Звычайна рама сеткі мацуецца да аконнага праёму ў 4-6 месцах кропкавымі мацаваннямі - так, каб раму можна было лёгка выняць. Гэтых мацаванняў нядосыць, каб вытрымаць нават 7-8 кг. Акрамя таго, сама сетка не занадта трывала трымаецца за раму. Штогод фіксуюцца дзясяткі выпадкаў выпадзенняў дзяцей з вокнаў. Як правіла, гэта адбываецца, калі дзіця выкарыстоўвае, як апору, ненадзейную сетку. Дзіцяці бывае дастаткова секунды, каб здзейсніць нешта, да чаго дарослы не дадумаецца ніколі. На жаль, часам гэта нешта - непапраўная памылка. Беражыце сваіх дзяцей!

- Пакуль маляня ў пакоі, пластыкавыя вокны адкрывайце толькі ў рэжыме «ветранне»;
- Пастаўце на аконныя ручкі стопары, не якія дазваляюць адчыняць вокны насцеж або зніміце і прыбярыце ручкі, каб дзіця не змагло адкрыць акно само;
- Растлумачце дзецям, што адчыненае акно - гэта небяспечна, папярэдзіце, што на сетку абапірацца нельга. Малым трэба рэгулярна нагадваць аб небяспецы, калі яны аказваюцца побач з падваконнікам і спрабуюць на яго забрацца;
- Выключыце для маляняці магчымасць залазіць на падваконнік. Прадметы, якія можна выкарыстоўваць як прыступкі, крэслы, зэдлічкі, варта прыбраць далей;
Не пакідайце дзяцей без нагляду ў пакоі, дзе вокны адчыненыя, а таксама там, дзе яны могуць адкрыць іх самі!

Падрыхтаванае па матэрыялах інтэрнэт-рэсурсаў