Сустрэчы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь з выхаванцамі нашай установы ўжо сталі добрай традыцыяй. Супрацоўнікі Фрунзенскага РАНС г.Мінска праводзяць мерапрыемствы, мэтай якіх з'яўляецца навучыць дашкольнікаў правілам бяспечных паводзін і папярэдiць магчымыя экстрэмальныя сітуацыі.
Сёння сустрэчу праводзіў інспектар Фрунзенскага РАНС Максіменка Павел Уладзіміравіч. З дзецьмі адбылася гутарка аб правілах пажарнай бяспекі. А таксама героі мультфільма "Чароўная кніга МНС" растлумачылі, што "запалкі - дзецям не цацка", якія правіла бяспекі трэба выконваць, каб папярэдiць узнікненне пажару, і як трэба сябе паводзіць, калі здарыўся пажар. Таксама дзецi ў гульнявой форме ўзгадалі нумары экстранных службаў.
У канцы мерапрыемства выхаванцы дзіцячага сада без асаблівай цяжкасці ўжо самі расказвалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі. Прафілактычная размова з адказамі на актуальныя пытанні па бяспецы былі праведзены і з супрацоўнікамі ўстановы.