У нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў агляд-конкурс сярод педагогаў на найлепшы цэнтр бяспекі ў групе. Галоўная мэта гэтага конкурсу - стварэнне ўмоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу па прывіццю навыкаў бяспечных паводзін дашкольнікаў.
У ходзе конкурсу выяўлена, што ва ўсіх узроставых групах установы дашкольнай адукацыі створаны адпаведныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу па прывіццю навыкаў бяспечных паводзін дашкольнікаў, а таксама далучэнню законных прадстаўнікоў выхаванцаў да пытання бяспекі жыццядзейнасці.

