Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.12.25

Акцыя «Чыстыя рукі - залог здароўя»

У нашай дашкольнай установе адбылася акцыя «Чыстыя рукі - залог здароўя», якая аб'яднала дзяцей і бацькоў у важнай місіі - прывіцці навыкаў гігіены і клопату аб здароўі.
Мэта акцыі - павышэнне дасведчанасці малых і іх бацькоў аб неабходнасці рэгулярнага мыцця рук для прадухілення захворванняў і фарміравання адказнага стаўлення да свайго здароўя.
У рамках мерапрыемства прайшлі цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы: навучальныя гутаркі аб правільнай тэхніцы мыцця рук з дэманстрацыяй, вясёлыя конкурсы і гульні на тэму гігіены, сумеснае выкананне гігіенічных рытуалаў педагогамі, дзецьмі і бацькамі.
Дзякуючы актыўнаму ўдзелу ўсіх удзельнікаў акцыі дзеці атрымалі важныя веды і навыкі, а таксама зарад станоўчых эмоцый. Спадзяемся, што гэтыя звычкі стануць часткай іх штодзённага жыцця і дапамогуць захаваць здароўе на доўгія гады.

Раздзелы сайта